У Оршы мікрааўтобус на летняй гуме вылецеў на паркоўку, загінуў чалавек

У Оршы мікрааўтобус на летняй гуме вылецеў на паркоўку, загінуў чалавек

У Оршы мікрааўтобус на летняй гуме вылецеў на паркоўку, загінуў чалавек. Як інфармуе тэлеканал АНТ, 43-гадовы мужчына, які трапіў пад колы, чысціў сваю машыну ад снегу. Пацярпелы памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.

Адзначаецца, што мікрааўтобусам ГАЗ кіраваў 64-гадовы мужчына. Праязджаючы скрыжаванне, ён не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго яго аўтамабіль і апынуўся на паркоўцы. У выніку аварыі пацярпела 23-гадовая пасажырка мікрааўтобуса, яе шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі