У Полацку супрацоўнік МНС выратаваў жыццё мужчыне

У Полацку супрацоўнік МНС выратаваў жыццё мужчыне

У Полацку супрацоўнік МНС выратаваў жыццё мужчыне. Здарэнне адбылося ўчора каля 12-й гадзіны. Старэйшы лейтэнант Міхаіл Арлоў выйшаў з будынка гарвыканкама, дзе быў па справах, і пабачыў, як упаў мужчына і ўдарыўся галавой аб бардзюр, у яго пачаўся прыступ. Афіцэр падбег да пацярпелага і аказаў яму першую дапамогу — паклаў на бок, ачысціў рот ад пены і слізі, спыніў кроў, якая ішла з раны на галаве.

Ратавальнік выклікаў хуткую і заставаўся каля мужчыны да яе прыезду. Лекары мяркуюць, што першая дапамога, якую аказаў Міхаіл Арлоў, выратавала мужчыне жыццё, інфармуе прэс-служба МНС.

У Полацку супрацоўнік МНС выратаваў жыццё мужчыне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі