У Рагачове ў Дняпры знайшлі цела мужчыны
У Рагачове ў Дняпры знайшлі цела мужчыны. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі ОСВОД Сяргей Касцючэнка.
Звесткі пра знойдзенага чалавека на паверхні вады паступілі ў Рагачоўскую выратавальную станцыю ўвечары 6 траўня. Да месца здарэння выехаў катар. Ратавальнікі даставілі цела на бераг і перадалі міліцыянтам.
Выявілая, што загінулы — 80-гадовы мясцовы жыхар. Па факце яго гібелі праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны і акалічнасці здарэння.