У Расіі арыштавалі мільярдэра — саўладальніка МТС
Старшыня савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства АФК "Сістэма" Уладзімір Еўтушэнкаў узяты пад хатні арышт.
Следчы Камітэт Расіі падазрае яго ў датычнасці да адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам. Арышт мільярдэра, па словах праваахоўнікаў, звязаны з крымінальнай справай па факце крадзяжу акцый прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у паліўна-энергетычны комплекс Рэспублікі Башкартастан, і іх легалізацыі. АФК "Сістэма" — расійская фінансава-прамысловая група, якой, у прыватнасці, належыць кантрольны пакет акцый сотавага аператара МТС. Старшыня савета дырэктараў "Сістэмы" Уладзімір Еўтушэнкаў уваходзіць у топ-20 самых багатых бізнэсмэнаў Расіі. Яго маёмасць ацэньваецца ў 9 мільярдаў долараў. Фота — vedomosti.ru