У Расіі затрымалі беларуску, якую падазраюць ва ўдзеле ў пратэстах на радзіме

У Расіі затрымалі беларуску, якую падазраюць ва ўдзеле ў пратэстах на радзіме

1 лістапада ў Санкт-Пецярбургу расійская паліцыя затрымала 24-гадовую дзяўчыну з Беларусі. На радзіме яе абвясцілі ў вышук, піша "Фонтанка".

Паведамляецца, што ў Расіі Яна Пінчук працавала афіцыянткай. У Беларусі апошні раз яна была каля года таму. Дзяўчына свабодна ездзіла паміж Масквой і Пецярбургам і не падазравала, што беларускія сілавікі абвясцілі яе ў вышук. На дзяўчыну пачалі крымінальную справу за распальванне варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ўдзел дзяўчыны ў нейкіх дваровых чатах.

Раней у Расіі ўжо неаднаразова затрымлівалі ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў для вяртання іх на радзіму. Самая вядомая гісторыя — затрыманне кікбаксёра Аляксея Кудзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі