У расійскім Наватроіцку выбухнула фекальная станцыя, у горадзе ўвялі рэжым НС
На месцы здарэння працуюць ратавальнікі
У расейскім горадзе Наватроіцк (гэта Арэнбургская вобласць) адбыўся выбух на фекальнай станцыі, паведамляе РБК. У горадзе ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У выніку выбуху ў будынка станцыі абрынуўся дах і адна са сцен. Вядома пра аднаго загінулага. Тры чалавекі шпіталізаваныя, яшчэ шэсць чалавек знаходзяцца пад заваламі. Рэсурс 112 піша, што, паводле яго звестак, у будынку выбухнуў газавы балон.
Адзначым, што сёння ў Расіі адбылася серыя непрыемных інцыдэнтаў: буйны пажар тушылі на НПЗ у Туапсэ і ў цэху па вытворчасці аэралодак у Краснаярскім краі. Прычынай пажару ў Туапсэ называюць беспілотнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.