У Салігорску дома загінула аднагадовая дзяўчынка
Дзеці былі дома адны / sk.gov.by
У Салігорску загінула аднагадовая дзяўчынка, расказалі ў рэгіянальным упраўленні СК па Мінскай вобласці. Усё адбылося дома. Дзеці — дзяўчынка і яе трохгадовы брат — былі адны. Хлопчык гуляў у тэлефон.
Мама сышла ў краму і правесці знаёмага. Яна адсутнічала паўгадзіны. Калі вярнулася, дзяўчынка была мёртвая.
"Дзіця знаходзілася ў куце паміж страховачнай сеткай і краем ложка", — распавялі ў СК.
Сям'я стаяла на ўліку як тая, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС).
Па факце гібелі дзіцяці Салігорскі райаддзел СК пачаў праверку. Апытаныя суседзі, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.