У Салігорску Уладзіміра Пуціна назвалі "падпальшчыкам вайны"
Міліцыя шукае аўтараў надпісаў, якія з'явіліся ў горадзе.
"Наша ніва" паведамляе, што невядомыя назвалі расійскага прэзідэнта "падпальшчыкам вайны ва Украіне". У міліцыю выклікаюць нават былых апазіцыянераў.
Нагадаем, украінскія ўлады і Захад заяўляюць, што на Данбасе супраць украінскіх сілавікоў ваююць расійскія вайскоўцы. Расійскае кіраўніцтва дагэтуль гэта адмаўляе.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net