У Шчучынскім раёне на пажары загінула жанчына з інваліднасцю

У Шчучынскім раёне на пажары загінула жанчына з інваліднасцю

У Шчучынскім раёне адбыўся пажар з гібеллю чалавека. 2 сакавіка з вёскі Рамашкі ў 16.13 на лінію МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме. Ахвярай пажару стала дачка гаспадыні дома, жанчына з 1 групай інваліднасці. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце, сцены, маёмасць у доме. Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Усяго за мінулыя суткі па вобласці адбылося 6 пажараў. Асноўнай прычынай узгаранняў былі парушэнні правілаў выкарыстання печаў і цеплагенеруючых прыладаў, а таксама праблемы з электраправодкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі