У Шклоўскім раёне патануў 17-гадовы хлопец

У Шклоўскім раёне патануў 17-гадовы хлопец

У Шклоўскім раёне патануў  падлетак. Гэта здарылася ўвечары 24 чэрвеня. Паведамленне пра тое, што ў вадаёме каля вёскі Стараселле патанула дзіця, паступіла ў МНС у 23.05.

Пад раніцу суботы вадалазы АСВОД дасталі цела падлетка ў двух метрах ад берага на глыбіні ўсяго 1,5 метра. Ён быў жыхаром Стараселля, 1999 года нараджэння.

Па факце здарэння Шклоўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі