У Сірыі бамбілі школу, загінулі дзеці
Сама меней 9 чалавек сталі ахвярамі авіяатакі ў горадзе Эл-Рака, што на поўначы краіны.
Такія звесткі падае апазіцыйны “Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека”. Паводле словаў праваабаронцаў, большасць загінулых — дзеці, навучэнцы сярэдняй тэхнічнай школы. Некалькі чалавек атрымалі ранненні. Адказнасць за атаку ўскладаюць на ўрадавыя войскі, паведамляе AFP.
Горад Эл-Рака знаходзіцца ў 150 кіламетрах ад Алепа, кантроль над якім утрымліваюць паўстанцы. Афіцыйны Дамаск пакуль не пацвярджае атрыманую ад праваабаронцаў інфармацыю.