У Слуцку мужчына выгульваў у парку дзіця на павадку

Дзіця на ланцужку

Дзіця на ланцужку / ВКонтакте / Slutsk-Gorod.by

У Слуцку мужчына гуляў у парку з хлопчыкам на павадку. Відавочцы зрабілі фота і размясцілі яго ў мясцовым пабліку ў сацсетцы "ВКонтакте".

Такія лейцы-ланцужкі для дзяцей прадаюцца на розных маркетплейсах, у тым ліку ў Беларусі. Адзін з бранзалетаў надзяваецца на руку дарослага, другі — на руку дзіцяці. Яны злучаюцца вітым шнуром, які можа расцягвацца. Мяркуюць, што хлопчык можа быць аўтыстам.

У каментарах у пабліку разгарэлася спрэчка. Частка каментатараў абараняе мужчыну і кажа, што ёсць гіперактыўныя дзеці, таму такія меры нармальныя. Іншыя мяркуюць, што на бацьку, які выгульвае дзіця на павадку, трэба падаваць заяву ў органы сацапекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі