У Старадарожскім раёне ад удару токам загінуў трохгадовы хлопчык
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця загінула ад электратраўмы — дакранулася да аголенай часткі электрадроту / @skgovby
Трохгадовы хлопчык загінуў меркавана ад удару токам у аграгарадку Сінягова Старадарожскага раёна, расказалі ў Следчым камітэце.
Трагедыя адбылася напярэдадні ўвечары. Дзеці былі адны. Старэйшы брат (яму 13 гадоў) быў у доме, малодшыя — хлопчык 3 гадоў і дзяўчынка 7 гадоў — гулялі ў двары. Каля 19 гадзін 30 хвілін старэйшы брат пачуў крык сястры і выбег на двор.
"Каля электрычнай помпы ён убачыў трохгадовага брата без прыкмет жыцця", — расказалі ў СК.
Хуткую выклікалі суседзі. Медыкі спрабавалі рэанімаваць дзіця, але беспаспяхова. Паводле папярэдняй інфармацыі, яно загінула ад электратраўмы. Хлопчык дакрануўся да аголенай часткі электрапрываду помпы.
У СК таксама адзначылі, што сям'я стаяла на ўліку. Лічылася, што яна знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Па факце гібелі дзіцяці мясцовы райаддзел СК пачаў праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.