У Светлагорску міліцыянты прадухілілі выбух газу ў жылым доме

У Светлагорску міліцыянты прадухілілі выбух газу ў жылым доме

У Светлагорску супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС прадухілілі выбух газу ў жылым доме. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавялі ў Гомельскім абласным упраўленні дэпартамента.

Лейтэнанты міліцыі Юрый Косцін і Руслан Пінчук суправаджалі судовага выканаўцу. У пад'ездзе шматкватэрнага жылога дома яны адчулі пах бытавога газу. Пры пад'ёме на другі паверх яны адчулі, што пах становіцца ўсё мацнейшым. На лесвічнай пляцоўцы канцэнтрацыя прапану была такая, што жанчына — судовы выканаўца адчула сябе дрэнна. Адзін з міліцыянтаў вывеў яе на вуліцу, а другі пачаў грукацца ў дзверы кватэры, адкуль пахла газам.

Не адразу, але дзверы адчыніў пажылы мужчына, які знаходзіўся амаль у пераднепрытомнасным стане. На кухні ў яго была адкрытая фаерка пліты. Вокны ў кватэры былі шчыльна зачыненыя. Міліцыянты перакрылі газ, праветрылі памяшканне і выклікалі брыгаду хуткай дапамогі.

89-гадовага гаспадара кватэры шпіталізавалі з атручваннем. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі