У Талачынскім раёне дзяўчынка памерла пасля апёку кіпнем
У Талачынскім раёне дзяўчынка памерла пасля апёку кіпнем. Няшчасны выпадак здарыўся ў аграгарадку Райцы. Маці на нейкі час звярнула ўвагу на старэйшае дзіця. У гэты момант 11-месячная дзяўчынка перакуліла на сябе кубак з кіпнем, які стаяў на стале. У выніку дзіця атрымала тэрмічныя апёкі тулава, галавы і шыі. Яго завезлі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу.
Восем дзён за жыццё дзяўчынкі змагаліся лекары. 19 чэрвеня яна памерла ў аддзяленні рэанімацыі. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, праводзіцца праверка па факце смерці дзіцяці.