У Ваўкавыску п'яны мужчына ўпаў на сваю сяброўку і зламаў ёй ногі

У Ваўкавыску п'яны мужчына ўпаў на сваю сяброўку і зламаў ёй ногі

У Ваўкавыску п'яны 40-гадовы мужчына ўпаў на сваю 54-гадовую сяброўку і зламаў ёй ногі. Пра гэтае здарэнне інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Мужчына і жанчына прыйшлі ў госці да сваёй знаёмай, яны ўсе ўжывалі алкагольныя напоі. Ніякіх сварак не было: пілі, елі і размаўлялі. У нейкі момант мужчына падняўся на ногі і не ўтрымаўся на іх — упаў на сяброўку, зламаў ёй косткі абедзьвюх галёнак.

У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — "Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 18.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі