У Віцебску п'яны мужчына збіў і выгнаў з кватэры 4-гадовага сына

У Віцебску п'яны мужчына збіў і выгнаў з кватэры 4-гадовага сына

У Віцебску п'яны мужчына збіў і выгнаў з кватэры 4-гадовага сына. Дзіця правяло ўсю ноч у дзіцячай калясцы, якую на лесвічнай пляцоўцы пакінулі суседзі. Раніцай хлопчыка заўважылі і паведамілі ў міліцыю. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, на месца прыбыла следча-аператыўная група, якая і высветліла, што адбылося ўвечары 11 жніўня.

Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і пасварыўся з жонкай, збіў яе. Жанчына сышла з кватэры. Яе муж працягваў распіваць алкагольныя напоі, і напаў на сына. У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу, артыкулы — "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" і "пакіданне ў небяспецы". Ён знаходзіцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі