У Віцебску ў Дзвіне патанула жанчына
Чарговы інцыдэнт на вадзе — у Віцебску патанула жанчына. Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў МНС 28 чэрвеня ў 17.57. Пазней выратавальнікі дасталі цела загінулай з ракі Заходняя Дзвіна, перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.
З надыходам летняй спёкі ў краіне рэзка пачасціліся выпадкі ўтапленняў. Толькі за апошнія выходныя на вадаёмах загінула 15 чалавек, сярод якіх былі дзеці і падлеткі.