У Віцебску за некалькі хвілін на кандуктара напалі двойчы

У Віцебску за некалькі хвілін на кандуктара напалі двойчы

У Віцебску за некалькі хвілін на кандуктара напалі двойчы. Мужчына быў збіты адным з пасажыраў, які быў у стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа.

Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўвечары ў тралейбусе. Некалькі хвілін пасажыр ехаў спакойна. Калі тралейбус праязджаў каля інфекцыйнай бальніцы, ён раптоўна і без ніякай прычыны напаў на 52-гадовага кандуктара, які праходзіў міма. Кандуктар атрымаў некалькі ўдараў у галаву. Ён пайшоў да кіроўцы і папрасіў выклікаць міліцыю. Калі кандуктар праходзіў па салоне міма хулігана, той яго зноў ударыў.

Міліцыянеры затрымалі пасажыра. Вядома, што яму 62 гады. Раней у мужчыны не было праблем з законам. Свае дзеянні ён патлумачыць не змог, дапусціў, што на яго паўплываў выпіты алкаголь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі