У Віцебску за няўплату электрычнасці адключылі табло з раскладам транспарту
Табло ў Віцебску / viciebsk.cc
У Віцебску на пачатку кастрычніка адключылі электронныя табло з раскладам гарадскога транспарту, піша сайт "Народныя навіны Віцебска".
Гараджане падалі заяўку на партал 115.бел. У адказе ад аддзела ЖКГ Віцебскага гарвыканкама ім паведамілі, што табло адключылі за нясвоечасовую аплату электраэнергіі ды назапашаную запазычанасць. Больш за тое — табло будуць дэмантаваць.
Электронныя табло з раскладам руху транспарту сталі з'яўляцца ў іцесбску з 2019 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.