У Вільні на Ратушнай плошчы адкрылася выстава, прысвечаная падзеям у Беларусі
Выстава ў Вільні / t.me/pozirkonline
У Вільні на Ратушнай плошчы адкрылася выстава, прысвечаная падзеям у Беларусі. На ёй выстаўлены 46 працаў беларускай мастачкі, якая пажадала захаваць сваё імя ў таямніцы, піша @pozirkonline.
Выстава арганізаваная пры падтрымцы ўрада ЗША. На адкрыцці прысутнічала Святлана Ціханоўская. "Гэта магутны і эмацыйны погляд на падзеі ў Беларусі за апошнія два гады, — напісала яна ў Twitter. — Кожны малюнак змяшчае наш боль — мастацтва валодае велізарнай сілай, яно звяртаецца непасрэдна да сэрца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.