У замежнікаў, якія хочуць візу ў ЗША, будуць патрабаваць паролі ад сацсетак

У замежнікаў, якія хочуць візу ў ЗША, будуць патрабаваць паролі ад сацсетак

У замежнікаў, якія хочуць атрымаць візу ў ЗША, амбасады могуць патрабаваць паролі ад іх акаўнтаў у сацыяльных сетках. Пра такую заяву міністра ўнутранай бяспекі краіны Джона Кэлі перадае Бі-Бі-Сі.

Амерыканскі чыноўнік патлумачыў магчымасць такой меры ўзмацненнем жорсткасці праверак замежнікаў, якія могуць ўяўляць пагрозу для бяспекі ЗША. Перша за ўсё такія патрабаванні павінныя закрануць сем мусульманскіх краінаў, чыім грамадзянам Дональд Трамп забараніў уезд у краіну.

"Вельмі складана па-сапраўднаму праверыць людзей з гэтых краін ... Але калі яны заязджаюць, то мы павінны ведаць, якія інтэрнэт-сайты яны наведваюць, і атрымаць іх паролі. Такім чынам, мы ўбачым, што яны робяць у сеціве", — заяві Кэлі на ​​слуханнях у камітэце па ўнутранай бяспецы Палаты прадстаўнікоў ЗША.

Пры гэтым ён дадаў, што пакуль ніякіх рашэнняў па гэтым пытанні не прынята.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі