У Зэльвенскім раёне праз непагадзь упала вышка сотавай сувязі

Пашкоджаная вышка сотавай сувязі

Пашкоджаная вышка сотавай сувязі / mchs.gov.by

У МНС падсумавалі вынікі непагадзі, ад якой пацярпелі некалькі дзясяткаў населеных пунктаў. Навальнічны фронт з моцным ветрам прайшоў у краіне 19-20 чэрвеня. Пацярпелі 27 населеных пунктаў у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Вецер і непагадзь пашкодзілі дахі 76 жылых дамоў і 58 гаспадарчых пабудоваў, а таксама больш за паўсотні сельскагаспадарчых будынкаў.

Каля вёскі Клімавічы ў Зэльвенскім раёне вецер паваліў вышку сотавай сувязі кампаніі МТС. Ва ўсіх абласцях і Мінску былі паваленыя дрэвы, ратавальнікі налічылі 98 такіх выпадкаў. Паваленыя дрэвы пашкодзілі 6 аўтамабіляў. Праз падзенне дрэваў на пуцях былі затрымкі ў руху транспарту на чыгунцы. Паводле інфармацыі БЧ, са спазненнем прыйшлі 29 пасажырскіх цягнікоў.

В Зельвенском районе из-за непогоды упала вышка сотовой связи
Наступствы непагадзі / тут і далей фота mchs.gov.by
В Зельвенском районе из-за непогоды упала вышка сотовой связи
В Зельвенском районе из-за непогоды упала вышка сотовой связи
Наступствы непагадзі ў Зэльвенскім раёне / тут і далей фото zelwa.by
В Зельвенском районе из-за непогоды упала вышка сотовой связи
В Зельвенском районе из-за непогоды упала вышка сотовой связи

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі