У ЗША настаўніцу адхілілі ад працы за "стральбу" ў Трампа

У ЗША настаўніцу адхілілі ад працы за "стральбу" ў Трампа

У ЗША ў Даласе (штат Тэхас) настаўніцу выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе Пэял Модзі адхілілі ад працы за "стральбу" ў Дональда Трампа. Яна выклала ў Instagram відэаролік, на якім імітуе замах на амерыканскага прэзідэнта, "страляючы" з дзіцячага вадзянога пісталета ў тэлевізійны экран, на якім буйным планам быў паказаны Трамп, які ішоў на інаўгурацыю. Пры гэтым жанчына крычала "памры".

Улады пачалі расследаванне. Настаўніца знаходзіцца ў адміністрацыйным адпачынку, інфармуе ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі