Удзельнікі Майдана ў Кіеве правялі рэйд на былы антымайдан (фота, відэа)

Яшчэ нядаўна там праходзіла акцыя прыхільнікаў прэзідэнта Віктара Януковіча (так званы "антымайдан"), але ў нядзелю яна была скончаная, яе ўдзельнікі раз'ехаліся па сваіх гарадах.



Удзельнікі Майдана правялі экалагічную акцыю "Ачысцім Кіеў ад антымайдана!". Некалькі соцень добраахвотнікаў прыбіралі ў парку смецце і бутэлькі ад гарэлкі. Праўда, для таго, каб туды патрапіць, ім давялося прарваць кардон міліцыянтаў, якія не хацелі прапускаць пратэстоўцаў.



"Напалохалі "беркутаўцаў", якія з розных бакоў пабеглі акружаць нас", — напісаў у Facebook камендант Майдана Андрэй Парубій. Пасля прыборкі смецця дэманстранты вярнуліся калонай на Майдан.
 

Удзельнікі "антымайдана" патрабуюць грошай ад арганізатараў (відэа)
 

Фота — Facebook
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі