Украіна не вызваляе Крым, каб не атрымаць удар з усходніх межаў

"Мы не можам пачынаць ваенную аперацыю ў Крыме, таму што тым самым мы паставім пад удар ўсходнюю мяжу і Украіна застанецца безабароннай", — цытуе яго словы УНІАН.



Таксама Турчынаў заявіў, што лічыць крымскі рэферэндум сфальсіфікаваным і адбудзецца ён "у крамлёўскіх кабінетах".



Нагадаем, учора выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Ігар Ценюх патлумачыў, чаму ўкраінскае войска не адказвае на агрэсію Расіі ў Крыме. Ён падкрэсліў, што "адкрытай агрэсіі няма", бо Масква "не прызнае ўдзелу сваіх войскаў у Крыме". Да таго ж, не абвешчанае ваеннае становішча, таму актыўныя дзеянні войска "будуць успрымацца міжнароднай супольнасцю як агрэсія супраць свайго народу". І самае галоўнае — стан украінскага войска. Паводле слоў Ценюха, на сённяшні дзень у ім налічваецца толькі 6 тысяч баяздольных салдат.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі