Украінскія заўзятары: “Нашых затрымлівалі не за “Пуцін х…о”, а за ваш сцяг”

Падчас і пасля матча быў затрыманы 41 фанат. 16 чалавек адпусцілі пасля высвятлення асобы, 25 чалавек сёння судзяць у судзе Барысаўскага раёна. З іх 14 украінцаў.

Людзей судзяць па артыкулах адміністрацыйнага кодэксу "знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане” і “дробнае хуліганства”. Пакуль пераважна даюць па 5 сутак арышту. Пра затрыманых па лініі мінскай міліцыі і іншых ведамстваў пакуль нічога невядома.

Тым часам Еўрарадыё патэлефанавала ўкраінскім фанатам. Наша крыніца звязваецца з людзьмі, якія знаходзяцца ў судзе Барысаўскага раёну. Вось што распавёў фанат Аляксей:

“Нашых пасля матча затрымалі 13 чалавек. Канкрэтна столькі, паводле нашых звестак, чалавек судзяць. Афіцыйна ім спачатку сказалі, што затрымліваюць за “нецэнзурную лаянку”.

Еўрарадыё: За “Пуцін х…о”?

Фанат: Насамрэч затрымлівалі за футболкі з “Пагоняй” і бел-чырвона-белым сцягам. У нас такія таксама былі. На іх было напісана “Слава Украіне!” і “Жыве Беларусь!”.

Пры гэтым украінскія заўзятары цягам матча знаходзіліся ў атачэнні міліцыі. Затрымлівалі іх "акуратна".

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі