Уладзімір Дзюба: Радыё павінна выхоўваць слухачоў

Аўдыёверсію размовы з галоўны рэдактарам часопіса  "Абажур", радыёжурналістам з 15-гадовым стажам Уладзімірам Дзюбам можна паслухаць тут120213 DzyubaS_0.mp3

Еўрарадыё: Якія ўражанні ў вас ад таго, што зараз адбываецца на радыё ў Беларусі?


Уладзімір Дзюба: Раней у часы савецкай прапаганды на ўсе СМІ, у тым ліку і на радыё навешваліся такія функцыі - інфармацыйная, выхаваўчая і адукацыйная. Лічылася, што трэба выхоўваць савецкую моладзь у камуністычнай маралі. У часы перабудовы ад гэтых прынцыпаў адмовіліся, і я думаю што гэта было не зусім да месца, таму што радыё сапраўды павінна выхоўваць сваіх слухачоў, толькі не ў прапагандысцкім накірунку. Зараз на жаль усе паддзяржаўныя радыёканалы і тэлебачанне выконваюць прапагандысцкія функцыі. Зразумела, што галоўная функцыя радыё - інфармацыйная, гэта датычыцца і дзяржаўных станцый, і FM-станцый, так званых прыватных. Але FM-станцыі ў Беларусі можна назваць прыватнымі ці незалежнымі вельмі ўмоўна, бо яны бяруць інфармацыю, за якую не баяцца несці адказнасць, з адзінай інфармацыйнай крыніцы, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Таму радыёстанцыі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі, вельмі падобныя адна на адну, адрозніваюцца хіба што музычнай палітыкай. 

Яшчэ адзін мінус – з радыёстанцый знікла такая прафесія як радыёрэпарцёр, чалавек, які шукае падзеі, шукае сенсацыі і перадае іх. Людзі і баяцца, і не хочуць гэтага рабіць, каб не нажыць сабе праблем. Лягчэй знайсці інфармацыю ў інтэрнэце, узяць афіцыёз, падаць яго і разбавіць музыкай. Да таго ж для FM-станцыі сёння вельмі складана зрабіць цікавую праграму грамадска-палітычнага зместу. Сёння вельмі абмежаваны доступ да інфармацыі, якая датычыцца палітыкі ці працы дзяржаўных установаў. Да таго ж днямі вырас ад 50 да 58 спіс так званых засакрэчаных установаў, дзе атрымаць адказ на сваё пытанне журналіст можа толькі са згоды вышэйшага кіраўніцтва. Туды трапіла і Белтэлерадыёкампанія, і Міністэрства адукацыі.

Еўрарадыё: А ці мае сваю аўдыторыю ў Беларусі інтэрнэт-радыё?

Уладзімір Дзюба: Не магу сказаць. Я сам, калі адбываюцца нейкія падзеі, заходжу на інтэрнэт-старонкі незалежных радыёстанцый і сцісла чытаю інфармацыю. Але інтэрнэт-радыё больш даступнае людзям маладога пакалення, якія валодаюць інтэрнэт-тэхналогіямі, маюць кампутар. На жаль гэтага не скажаш пра нашыя рэгіёны, там па-ранейшаму слухаюць з прыймача Акіян, настройваючы антэну.

Нагадаем, што 13 лютага адзначаецца сусветны дзень радыё.

Фота tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі