Урад у выгнанні: шанс на перамогу ці спроба выжыць — эфір з Руднік

Леся Руднік / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку
Леся Руднік / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

Хутка 100 дзён з моманту ўтварэння Аб’яднанага пераходнага кабінета — так званага “ўрада ў выгнанні” дэмакратычнай Беларусі. А за некалькі дзён да гэтай “даты” Святлана Ціханоўская раптоўна, больш як праз 2 гады пасля выбарчай кампаніі 2020 года, назвала сябе “абраным прэзідэнтам”. Вось такое “супадзенне”, якое, тым не менш, практычна завяршыла фармаванне беларускага ўрада ў выгнанні.

Ці можна казаць пра існыя на дадзены момант структуры дэмсіл як пра ўрад у выгнанні? Якое месца ў гэтай “карціне свету” займае Рада БНР і што засталося ад іх паўнамоцтваў? Ці існуюць прыклады паспяховых урадаў у выгнанні ці гэта не больш як утопія?  На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае даследчыца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі