Ва Украіне ажаніліся беларускія дабраахвотнікі палка Каліноўскага
Вераніка "Сон" і Аляксей "Вуж" / @belwarriors
Дабраахвотнікі палка Каліноўскага Вераніка "Сон" і Аляксей "Вуж" ажаніліся ва Украіне, паведамляе прэс-служба фарміравання.
Пара абвянчалася ў Кіеве яшчэ на пачатку вайны, а 2 верасня маладыя афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб ва Украіне.
"Мы вас любім і будзем любіць заўсёды — нават калі вы назавеце сваіх будучых дзяцей Байрактарам і Джавелінай", — напісала прэс-служба палка.
Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў! Кахання, шчасця і свабоды жадаем новай беларускай сям'і!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.