Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік
Аляксей Аўдзеенка / полк Каліноўскага
Ва Украіне загінуў 16-ы беларус-добраахвотнік Аляксей Аўдзеенка. Баец з пазыўным "Якуб" загінуў 4 снежня на Бахмуцкім напрамку. Пра гэта паведаміла прэс-служба палка Каліноўскага. "Кіраўніцтва палка Каліноўскага цудоўна ведала яго, хоць ён і не быў у нашым атрадзе", — пракаментавалі там.
З 2016 года Аляксей жыў ва Украіне, стаў валанцёрам беларускай тактычнай групы і хутка падпісаў кантракт з ВСУ. Аляксей браў удзел у баявых дзеяньнях на Данбасе падчас апэрацыі “Аб'яднаныя сілы”. З першых дзён поўнамаштабнай вайны прымаў актыўны ўдзел у абароне Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.