Віцяблянін выратаваў суседку на пажары
7 лістапада ў 17:38 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па праспекце Фрунзе, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі дым з акна кватэры на сёмым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома.
Калі ўзнік пажар, у кватэры была 40-гадовая гаспадыня. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС яе вынес у бяспечнае месца 44-гадовы сусед. Медыкі шпіталізавалі жанчыну з папярэднім дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння.
Агонь пашкодзіў пральную машыну, ад яго закураныя сцены.
Прычына пажару высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.