Віцяблянка расказала, як згубіла паўтарагадовую дачку

Віцяблянка расказала, як згубіла паўтарагадовую дачку

30-гадовая віцяблянка не звярнулася ў міліцыю і нават не шукала сваю зніклую дачку. Жанчына нават не падазравала, што дзіцяці няма дома. 

Як распавядала Еўрарадыё, 30 траўня каля 10-й гадзіны вечара ў віцебскую міліцыю звярнуўся мужчына і паведаміў пра адзінокую маленькую дзяўчынку на вуліцы Рэпіна. Паўтарагадовае дзіця стаяла адно каля пад'езда дома.

Дзяўчынку даставілі ў дзіцячую клінічную лякарню, а міліцыянты сталі шукаць яе бацькоў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, міліцыянты пайшлі па дамах, паказваючы фота дзіцяці. Адзін з мясцовых жыхароў пазнаў дзяўчынку і даў ім тэлефонны нумар яе маці. Калі з жанчынай стэлефанаваліся, яна блытана тлумачыла пра сваё месцазнаходжанне і перамяшчэнне па горадзе.

Калі праваахоўнікі адшукалі яе, жанчына патлумачыла, быццам нават не падазравала, што дачка не дома. Напярэдадні яна пасварылася з мужам, выпіла і легла спакойна спаць. Бацька дзяўчынкі зусім не начаваў у кватэры. Маці кажа, што дзіця самастойна выйшла на вуліцу, спусціўшыся з чацвёртага паверху. 

Суседка, якая жыве ў адным пад'ездзе з маладой сям'ёй, расказала журналісту партала tut.by іншую версію падзеяў. Па яе словах, бацькі дзяўчынкі разам з ёй выпівалі ў суседзяў і не заўважылі, калі дзіця выйшла з кватэры.

Суседзі адгукаюцца пра бацькоў станоўча: іх часта бачаць, як яны гуляюць на пляцоўцы з маленькай Сонечкай — дзіця ў сям'і адно. У асацыяльных паводзінах не заўважалі ні маці-дэкрэтніцу, ні працуючага бацьку.

Дзяўчынка пакуль у бальніцы. Рашэнне пра яе лёс прымуць органы апекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі