Відэаблогер Улад Бумага збірае сваіх прыхільнікаў на “Барысаў-Арэне”

Відэаблогер Улад Бумага збірае сваіх прыхільнікаў на “Барысаў-Арэне”

Відэаблогер Улад Бумага збірае сваіх прыхільнікаў на “Барысаў-Арэне”. Ён пагадзіўся на прапанову футбольнага клуба БАТЭ. Як вядома, Бумага ў свой дзень нараджэння сабраў прыхільнікаў у мінскім гандлёвым цэнтры Galleria. Аднак прыйшло каля 3 тысяч падлеткаў і арганізатары, баючыся цісканіны, спынілі сустрэчу. Пасля гэтага пра Улада Бумагу, які мае на YouTube-канале больш за паўтара мільёна падпісчыкаў, распавялі многія СМІ.

Прэс-служба ФК БАТЭ напісала яму 6 чэрвеня: “Улад, мы ведаем, дзе ўсім тваім прыхільнікам хопіць месца! Запрашаем цябе наладзіць яшчэ адну вечарынку на найлепшым стадыёне Беларусі — “Барысаў-Арэне” — на матчы БАТЭ і “Тарпеда-БелАЗ” у аўторак, 20 чэрвеня. Ты станеш ВІП-госцем паядынка і зможаш без перашкод правесці сваю фотасесію ў нашай утульнай фотазоне”. Таксама відэаблогеру прапанавалі пазаўзець “за самы тытулаваны футбольны клуб Беларусі”.

Улад Бумага думаў больш за тыдзень. У чацвер ён напісаў у сацсетках, што прымае прапанову ФК БАТЭ і будзе на матчы чэмпіянату Беларусі, ды заклікаў прыйсці туды армію сваіх прыхільнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі