Віктар Бабарыка перадаў перад судом на волю зварот да беларусаў
Палітвязень Віктар Бабарыка перадаў на волю зварот да беларусаў. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. 17 лютага ў Мінску пачынаецца суд. Бабарыку вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай. Ён сваёй віны не прызнае, на здзелку са следствам не ідзе. Нядаўна заявіў у інтэрв'ю з-за кратаў для Deutsche Welle, што ў Беларусі ідзе вайна уладнай верхавіны, абапертай на сілавы блок, супраць часткі народа.
"Для многіх з нас гэты год стаў годам перамогі — перамогі над рабствам уласнай душы", — піша Віктар Бабарыка ў звароце перад судом пра тое, што адбывалася і адбываецца ў нашай краіне з вясны 2020-га. "Нават на закатанай у бетон дарозе прарастае жыццё, — працягвае палітвязень. — Так у Беларусі вырасла пакаленне людзей з новым поглядам на сябе, на краіну і на будучыню. Пакаленне, якое гатова змагацца за тое, каб "не быць скотам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.