"Вясна": затрымана больш за 500 удзельнікаў акцый памяці Рамана Бандарэнкі
"Плошча Перамен", акружаная сілавікамі, 15 лістапада 2020 года / Еўрарадыё
На 18:00 15 лістапада ў Беларусі затрымана 500 удзельнікаў акцый памяці забітага Рамана Бандарэнкі. Паведамляецца пра затрыманні ў Гродне, Гомелі, Навагрудку, Бабруйску, Віцебску, Баранавічах, Жлобіне. Асноўная частка затрыманых — у Мінску. Сярод іх — выдавец Святланы Алексіевіч Барыс Пастарнак (адпушчаны), пісьменнік і інвалід I групы Канстанцін Чарухін c жонкай Ганнай, лекары Павел Майсееў і Андрэй Палуянчык, мінімум 17 журналістаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце ў телеграм-бот @viasna_bot альбо на гарачую лінію:
+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.