Выступ Байдэна і інтэрв'ю Зяленскага. Ці будзе пакараны Пуцін? Стрым
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Увесь свет павінен быць гатовы да працяглай барацьбы за дэмакратыю. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у часе свайго выступу ў Варшаве 26 сакавіка пасля сустрэчы з украінскімі ўцекачамі. Ён адзначыў, наколькі мужна народ Украіны абараняе сваю нацыю і гуманістычныя каштоўнасці, якія сёння аб'ядноўваюць усіх свабодных людзей.
Днём пазней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў першае вялікае інтэрв'ю журналістам расійскіх СМІ. Ён расказаў, што сёння неабходна максімальна паменшыць колькасць ахвяр і вывесці расійскія войскі на кампрамісныя тэрыторыі, каб там паспрабаваць развязаць "складанае пытанне Данбаса".
Выступ Байдэна ўжо называюць гістарычным і параўноўваюць з берлінскай прамовай экс-прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі, якую ён сказаў у чэрвені 1963 года — прыкладна праз два гады пасля таго, як сталіцу Германіі падзяліла Берлінская сцяна. У чым значнасць візіту Джо Байдэна ў Варшаву і яго слоў? Чым Амерыка гатовая дапамагчы Украіне? Якой падтрымкі ад усяго свету чакае ўкраінскі народ і якую пазіцыю ў вайне з Крамлём займае Германія?
На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Аляксандр Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.