“Я — незалежная кандыдатка”. Яна Шостак пра хейт і падтрымку на выбарах

Яна Шостак

Яна Шостак

“Усё добра. Ужо некалькі тыдняў я знаходжуся ў спісах як беспартыйная кандыдатка”, — кажа беларуска Яна Шостак, якая марыць трапіць у польскі парламент, каб на высокім узроўні дапамагаць уладам вырашаць праблемы мігрантаў.

Палітычны шлях дзяўчыны няпросты. Спачатку яна трапіла ў кандыдаты ад партыі “Зялёныя”, пасля праз грамадзянскія погляды Яну замянілі іншым кандыдатам. Гэта заўважылі ў партыі “Новыя левыя” і прапанавалі беларусцы балатавацца ад іх.

У размове з Еўрарадыё актывістка расказвае пра падрыхтоўку да выбараў, згадвае тых, хто яе хейціць, а таксама тых, хто дапамагае і яшчэ можа дапамагчы.

— У партыю я не ўступала, бо гэта вельмі вялікая адказнасць і не тое, што мусіць адбывацца за дзень. Нягледзячы на тое, што мне блізкія яе погляды, як і раней погляды “Зялёных”, мне было важна застацца незалежнай кандыдаткай, і добра, што такая магчымасць у Польшчы ёсць. Так, маё прозвішча стаіць пад 11-м нумарам у спісе ад “Новых левых”, але я — незалежная кандыдатка. Я ўдзячная чальцам партыі за тое, што яны падтрымалі мяне і далі магчымасць удзельнічаць у выбарах.

Што да самой кампаніі, то тут усё — ад друкавання ўлётак і плакатаў да арганізацыі імпрэз і сустрэч — ляжыць на маіх плячах. Ёсць валанцёры, якія дапамагаюць, але калі нехта хоча далучыцца, будзе проста выдатна. Дапамагаць можна як у Познані, так і дыстанцыйна. Таксама я даведалася, што беларусы, якія маюць права галасаваць у Польшчы, могуць прывезці свае галасы сюды. Цяпер я рыхтую інструкцыю, як гэта зрабіць. Пазней яна з’явіцца ў маіх сацсетках.

 

—  Як праходзіць кампанія?

— Ад пачатку няпроста, бо я доўга не ведала, ці атрымаецца ўвогуле стаць кандыдаткай. Думала, што буду балатавацца з адной акругі, арыентавалася на Падляшша, але давялося ехаць у Познань. То-бок трэба мяняць канцэпт, шукаць новых людзей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі