Як Еўропа асвятляе нашы выбары: “Украінская драма дала паветра Лукашэнку”

Як Еўропа асвятляе нашы выбары: “Украінская драма дала паветра Лукашэнку”

Міжнародныя медыі вядуць асвятленне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Euronews паведамляе, што падчас датэрміновага галасавання каля 36% выбаршчыкаў ужо прагаласавала. Тэлеканал прыводзіць словы нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, якая давала інтэрв’ю з нагоды атрымання сваёй прэміі:

“Для Лукашэнкі няважна, як мы галасуем. Як казаў Сталін, усё роўна, як галасуюць, важна, хто лічыць. Тут якраз той выпадак. Ніхто не чакае нейкіх сюрпрызаў. Ва ўсіх адчуванне, што тое, што адбываецца сёння ў Беларусі і Расіі, на жаль, надоўга”.

Расійская служба ВВС піша, што, на думку многіх аглядальнікаў, нязменны з 1994 года кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка лёгка пераможа ў першым жа туры. ВВС таксама прыводзіць словы Лукашэнкі, які лічыць важным менавіта тое, з якім вынікам выйграе будучы прэзідэнт.

Як Еўропа асвятляе нашы выбары: “Украінская драма дала паветра Лукашэнку”
Фота: Dmitry Brushko/AP

Французскі часопіс Le Monde распавядае, што ЕС хутчэй за ўсё не будзе цягнуць Беларусь за руку са сферы расійскага ўплыву, але зняцце эканамічных санкцый стане сігналам для замежных інвестараў, асабліва для МВФ, з якім Беларусь не працуе з 2010 года.

Іспанскі часопіс El Mundo у сваім артыкуле “Украінская драма дала паветра Лукашэнку” піша, што беларускі лідар, які кіруе краінай 21 год, імаверна, выйграе і на гэтых выбарах.

Часопіс тлумачыць, што прычынай гэтаму стала не толькі “слабая агітацыйная кампанія, трох кандыдатаў-апанентаў”, але і ўкраінскі канфлікт, які моцна змяніў настрой насельніцтва ў дачыненні да еўрапейскай інтэграцыі. 

Польская газета Wyborcza таксама адзначае, што ніякай інтрыгі гэтыя выбары не прынясуць. А паводле звестак незалежных назіральнікаў, асноўнымі парушэннямі падчас датэрміновага галасавання былі несупадзенні колькасці прагаласаваўшых і зафіксаваных участковымі камісіямі выбаршчыкаў.

Галоўнае фота: AP Photo/Dmitry Lovetsky

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі