Як перамагчы залежнасць ад тэлефона — некалькі простых крокаў

Можа, з дапамогай TikTok вы спрабуеце задаволіць іншую патрэбу? / Macrovector
Можа, з дапамогай TikTok вы спрабуеце задаволіць іншую патрэбу? / Macrovector

Тэлефон адбірае ў вас занадта шмат часу? Не можаце заснуць, перастаўшы гартаць TikTok і праглядаючы Instagram? Тады, магчыма, вам варта перагледзець свае адносіны са смартфонам і зрабіць некалькі крокаў паводле рэкамендацыі The Washington Post, каб перамагчы лічбавую залежнасць.
 

Зразумейце, калі экран толькі шкодзіць

Вам варта падумаць, у які час або ў якіх сітуацыях смартфон пагаршае ваша жыццё. Можа, вы заходзіце ў сацсетку перад сном, губляеце час і якасць сну? Ці "завісаеце" падчас абеду ў выходныя замест таго, каб камунікаваць з сям'ёй?

Трэба вылучыць дзве-тры такія найбольш праблемныя сітуацыі. І пераходзіць да наступнага кроку.
 

Чаго вам не хапае?

Як толькі вы вызначыце болевыя кропкі (напрыклад, пракрутка TikTok на працягу некалькіх гадзін не дае вам заснуць і толькі выклікае сімптомы дэпрэсіі), спытайце сябе: што замяняе экранны час і якім мэтам ён служыць? Чаго вы насамрэч прагнеце?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі