Уначы на прадпрыемстве ў Гомелі тушылі буйны пажар (фота, відэа)
Уначы на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства "Леспрамгандаль" у Гомелі тушылі буйны пажар. На месца выязджалі 18 адзінак тэхнікі МНС, працавалі 63 ратавальнікі. Гарэў дах двухпавярховага будынку (плошча — 300 квадратных метраў, у ім былі склады, стаялі дрэваапрацоўчыя станкі, былі кабінеты) і піламатэрыялы на адкрытай пляцоўцы (плошча — 200 кв. м., прадукцыя была складзена вышынёй 3 метры). Пажар быў ліквідаваны за некалькі гадзін. Ніхто з людзей не пацярпеў. Высвятляецца прычына ўзгарання.
Фота: 112.by