Ярмошына: Пратэсты пасля выбараў могуць арганізаваць з-за мяжы
А ў выбарчых бюлетэнях старшыня Цэнтравыбаркаму чакае пабачыць чатыры прозвішчы.
Апазіцыйныя акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у лістападзе 2015-га могуць арганізаваць толькі звонку. З такой заявай выступіла старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына падчас анлайн-канферэнцыі на партале tut.by.
Яна згадала акцыю пратэсту 19 снежня 2010 года і заявіла, што яна адбылася б незалежна ад вынікаў выбараў, бо "ўсё было нацэлена на гэта".
У той жа час Ярмошына заявіла, што не бачыць умоў для больш жорсткіх мер па ахове грамадскага парадку падчас выбарчай кампаніі, асабліва ў сувязі з падзеямі ў Украіне.
Акрамя таго, старшыня ЦВК лічыць, што на этапе збору подпісаў могуць вылучыцца 10 прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, а ў выбарчы бюлетэнь трапяць чатыры кандыдаты.
Фота — bymedia.net