Ярмошына: Выбарчае заканадаўства пакуль застанецца ранейшым
Апошнія змены там з'явіліся год таму. Калі будуць наступныя, пакуль невядома.
У Беларусі не плануецца ўносіць якія-небудзь змены ў выбарчае заканадаўства да будучых прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Пра гэта 11 лістапада заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Паводле яе слоў, "найбольш паказальнымі будуць парламенцкія выбары ў 2016 годзе". Па іх выніках зробяць вынікі, ці мае патрэбу выбарчае заканадаўства ў нейкіх зменах. Лідзія Ярмошына нагадала, што пэўныя змены ў дадаткі да закона былі ўнесеныя прыкладна год таму. Яна падкрэсліла, што тады былі выкарыстаныя не ўсе новаўвядзенні, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net