Ярмошына выступае за празрыстыя скрынкі на выбарах-2015

14 траўня на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі яе старшыня Лідзія Ярмошына выказалася ў падтрымку празрыстых скрынак на ўчастках для галасавання. Яна папрасіла кіраўнікоў абласных выбарчых камісій павялічыць колькасць неабходных для галасавання празрыстых скрынак: "Пагаварыце з кіраўнікамі прадпрыемстваў. Хай, калі гэта магчыма, арганізуюць на сваіх участках магчымасць гэтых празрыстых пластыкавых скрыняў. Калі не ў школах, то на прадпрыемствах гэта магчыма".

Дарэчы, адна пластыкавая скрынка з полікарбанату каштуе 1 мільён 300 тысяч рублёў.

Фота — vybary.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі