З кліентамі “Дэльта Банка” будзе разлічвацца банк “Масква-Мінск”
Кампенсацыя сродкаў будзе ажыццяўляцца за кошт Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў.
Кліенты пазбаўленага ліцэнзіі “Дэльта Банка” змогуць атрымаць свае ўклады праз банк “Масква-Мінск”. Вяртанне грошай пачнецца з панядзелка, 23 сакавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Банк “Масква-Мінск” выступае ў гэтай справе толькі ў якасці пасярэдніка: самі грошы будуць выплачвацца за кошт сродкаў Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асобаў. Атрымаць свае грошы кліенты “Дэльта Банка” змогуць як у сталіцы, так і ў рэгіёнах, дзе ёсць аддзяленні банка “Масква-Мінск”.
Дэпазіты “Дэльта−банка” з сённяшняга дня замарожваюцца
Апроч укладаў, будуць кампенсаваныя і сродкі з пластыкавых картах фізічных асобаў. Аднак гэта не тычыцца грошай з карпаратыўных дэбетавых картах — іх вяртаць не будуць. Дзеля кампенсацыі гэтых сродкаў трэба заключаць дамову з юрыдычнымі асобамі, а права на вяртанне сродкаў банка маюць толькі фізічныя асобы.
Нагадаем, што Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ў ЗАТ “Дэльта Банка” з 18 сакавіка. Такое рашэнне было прынятае па выніках разгляду інфармацыі, атрыманай ад часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ “Дэльта Банк”. Установа не выканала асобныя ліцэнзійныя патрабаванні , а таксама трапіла ў такое фінансавае становішча, у якім не змагла выконваць свае абавязанні перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.