З лютага ў Беларусі вырастуць дзіцячыя дапамогі

Дзіцячыя дапамогі ў Беларусі прывязаны да сярэдняй зарплаты і бюджэту пражытачнага мінімуму / ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com
Дзіцячыя дапамогі ў Беларусі прывязаны да сярэдняй зарплаты і бюджэту пражытачнага мінімуму / ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com

З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца дзіцячыя дапамогі. На сайце міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікаваныя новыя памеры выплат.

Пры нараджэнні першага дзіцяці сям'я атрымае 2 965,5 рубля, гэта прыкладна на 85 рублёў больш, чым выплачваюць цяпер. Апошнія паўгода сума гэтай дапамогі складала 2880,1 рубля. Дапамога пры нараджэнні другога і наступнага дзяцей павялічваецца з 4 032,14 да 4 151,7 рублёў.

Вырастуць і штомесячныя выплаты. Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў з 1 лютага павялічваецца да 539,56 (у цяперашні час ён складае 495,74 рубля). Калі гэта другое або наступнае дзіця ў сям'і, то штомесячная дапамога  складзе 616,64 рубля.

Дзіцячыя дапамогі прывязаныя да сярэднямесячнай заработнай платы і бюджэту пражытачнага мінімуму. Штомесячная дапамога складае 35-40% ад СЗП, а аднаразовая выплата на дзіця — 10-14 БПМ. З лютага абодва гэтыя паказчыкі павялічваюцца: сярэнемесячная зарплата — на 8,8% (да 1 541,6 рубля), а БПМ — на 3% (296,55 рубля).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі