За апошнія суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь 150 мігрантаў

За апошнія суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь 150 мігрантаў

За апошнія суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь 150 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Літву. Яны ішлі групамі ад некалькіх чалавек да некалькіх дзясяткаў. Сцвярджаецца, што на літоўскай тэрыторыі зноў не было затрыманых, паведамляе Delfi.

Літоўскія памежнікі заяўляюць, што пераважна на паўднёва-усходнім участку мяжы з Беларуссю візуальна фіксуюць павелічэнне колькасці беларускіх памежнікаў. Літоўскі бок у мэтах назірання за сітуацыяй выкарыстоўваў верталёт. Сцвярджаецца, што за апошнія суткі інцыдэнтаў на мяжы не было.

У пачатку жніўня Літва змяніла тактыку працы з вялікім патокам мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі. Іх перасталі прымаць — адпраўляюць назад у Беларусь. У адказ Аляксандр Лукашэнка забараніў пускаць такіх мігрантаў. Іракская сям'я ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў памежнай паласе.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі і прэм'ер Літвы Інгрыда Шыманіце на мінулым тыдні прынялі сумесную заяву з нагоды міграцыйнага крызісу, справакаванага ўладамі Беларусі. Яны заклікаюць Брусель адказаць пашырэннем санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі