За "экстрэмізм" судзяць аднаго з найлепшых трэнераў па настольным тэнісе
Юрый Лагадзюк
24 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца суд над Юрыем Лагадзюком. Яго вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Як піша "Наша Ніва", яму пагражае да шасці гадоў калоніі.
63-гадовы Юрый Лагадзюк — брастаўчанін. Больш за 30 гадоў ён працуе трэнерам па настольным тэнісе. У Брэсцакй вобласці ён адзіны суддзя міжнароднай катэгорыі па гэтай дысцыпліне. Раней Лагадзюк быў чальцом праўлення беларускай Федерацыі настольнага тэніса.
Таксама ён вядомы як адзін з найлепшых трэнераў Беларусі па інваспорце. Лагадзюк трэніруе людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата, і яго гадаванцы нярэдка выйграюць на чампіянатах як у Беларусі, так і ў іншых краінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.