За "ляжанне на лаўцы" ў мінскім судзе Маркелава адправілі на 10 сутак за краты
За "ляжанне на лаўцы" ў судзе ў Мінску Пятра Маркелава адправілі на 10 сутак за краты, паведамляюць праваабаронцы. Такое рашэнне 13 траўня вынес суд Савецкага раёна сталіцы. Суддзя Вера Галоўкава прызнала актывіста вінаватым у "хуліганстве" і "непадпарадкаванні". Высвятляецца, што Маркелаў "з хуліганскіх памкненняў ляжаў на лаўцы" і не хацеў даваць міліцыянерам свае дакументы.
Як паведамляла Еўрарадыё, Маркелаў у судзе Савецкага раёна чакаў вынікаў судоў над актывістамі "Моладзевага блока", якія 8 траўня прайшлі па Мінску з труной на рэпетыцыі вайсковага параду. Ліза Пракопчык атрымала 5 сутак арышту, Даніла Лаўрэцкі — 13 сутак. Абоіх іх судзілі праз Skype. Такім жа чынам у сераду судзілі і Пятра Маркелава.
Як паведамляла Еўрарадыё, прадстаўнік Еўрасаюза асудзіў затрыманні ў Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.