За што ўлады ўпарта пераследуюць Шэрага Ката?
За ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі відэаблогер Зміцер Казлоў, больш вядомы як Шэры Кот, атрымаў 105 сутак адміністрацыйнага арышту. Частку тэрміну ён ужо адсядзеў. Але на гэтым пераслед Шэрага Ката не скончыўся: на 27 студзеня прызначаны яшчэ адзін суд. І ўсё – за акцыі супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы.
Чаму менавіта да Шэрага Ката столькі ўвагі з боку праваахоўных органаў? Як у судзе тлумачаць такі вялікі тэрмін адміністрацыйнага арышту і ці законна гэта? Што самае цяжкае на "сутках" і ці прымусіць знаходжанне там рабіць правільныя матэрыялы для свайго відэаблога?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае відэаблогер Зміцер Казлоў.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!